Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Гетман-кларнет

   Асоба Міхала Казіміра Агінскага, гетмана Вялікага Княства Літоўскага, да сённяшніх дзён застаецца цікавай і загадкавай для гісторыкаў. Ён быў адзіны ва Усходняй Еўропе генерал-кампазітар, які камандаваў не проста ваеннымі аркестрамі, а сапраўднымі вайсковымі аб’яднаннямі. Міхал Агінскі быў надзвычай творчым чалавекам, які ўсюды папулярызаваў мастацтва і культуру.
   Гетман-кларнет – так жартаўліва празвалі Міхала Агінскага за любоў да мастацтва. Дарэчы, да сённяшняга дня шматлікія даследчыкі сцвярджаюць, што менавіта ён вынайшаў падножку для арфы.
   З імем Міхала Казіміра Агінскага звязваюць росквіт культурнага жыцця слонімскай зямлі ў другой палове васямнаццатага стагоддзя. Ён пабудаваў вялікі палац, у архітэктурны ансамбль якога ўвайшлі каля ста дваццаці пакояў. Але ж галоўнай каштоўнасцю для Агінскага быў прыдворны тэатр, на сцэне якога выступалі знакамітыя італьянскія, а таксама польскія оперныя і драматычныя акцёры. Ён ганарыўся сваім прыгонным балетам і хорам.
(129 слоў)

Паводле В. Аскера.

Похожие статьи:

ПераказыУ Залессі

Літаратары ХІХ стагоддзяМіхал Клеафас Агінскі

ПераказыЗалессе

ПераказыАгінскія