Стары ляснік запаволіў хаду, нахіліўшыся, падняў некалькі жалудоў, паклаў у кішэнь. Глянуў угару. Ён любаваўся дубамі. Але гэта былі яшчэ не тыя дубы, да якіх ён ішоў, каля якіх яму захацелася пасядзець. Тыя крыху далей, ім не па дзвесце і не па сто, а ўсяго па сорак гадоў. З першага ж позірку відаць, што дубы гэтыя пасаджаны чалавекам і што клапатлівыя ўмелыя рукі заўсёды прысутнічалі тут.
На краі дзялянкі ўзвышаецца стары волат-дуб, самы, магчыма, стары ў гэтым гаі. Моладзь пачціва адступіла ад старога, і тут утварылася невялікая ўтульная палянка. На гэтай палянцы ёсць два магільныя курганчыкі, а на іх два любоўна выструганыя з цэлых кавалкаў дубу абеліскі. На кожным простыя надпісы.
Ігнат Макаравіч падышоў да магілак, зняў сваю форменную шапку, пастаяў хвіліну. Аднекуль дыхнуў ветрык – і загаманілі маладыя дубы, як бы вітаючы свайго гаспадара. Стары ляснік ласкава паглядзеў на іх, глыбока задумаўся. Амаль усё яго жыццё звязана з лесам, з гэтымі дубамі.
(152 словы)
Паводле І. Шамякіна
Похожие статьи:
Францішак Багушэвіч → Францішак Багушэвіч - Палясоўшчык
Ядвігін Ш → Ядвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ
Пераказы → Нечаканая сустрэча
Пераказы → У мядзведжай бярлозе
Янка Лучына → Янка Лучына - Стары ляснік