Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гармонік

   Беларусь заўсёды гасцінна прымае любы музычны інструмент. Не важна, адкуль госць – з усходу ці з захаду, з поўначы ці з поўдня.
   Гармонік нарадзіўся ў Германіі. Аднак хутка пачаў падарожнічаць па розных краінах свету, дзе меў свае разнавіднасці.
   Сто гадоў таму гармонік перабраўся ў Беларусь. І ні разу не засумняваўся ў сваім выбары. Палюбіў беларусаў, а беларусы палюбілі яго.
   Асаблівая гармонія з гармонікам выйшла ў прыпеўкі, стварыць якую беларусу няма ніякай праблемы. У любы момант ён можа заспяваць пра сваю працу, пра сям’ю, пра суседа. Быў бы побач гармонік. А гарманісту прыпеўкі таксама дазваляюць раскрыць сваё віртуознае майстэрства і здольнасць да імправізацыі.
   У нашай не самай цёплай краіне немагчыма без весялосці. Нездарма ж найпрыгажэйшая з’ява прыроды, вясёлка, і найпрыгажэйшая падзея жыцця, вяселле, маюць аднолькавы корань са словам «вясёлы».
   Але не чакайце, што вас развяселяць. Самі бярыце ў рукі гармонік. Спявайце і танцуйце пад вясёлую музыку.
(145 слоў)

Паводле Я. Малішэўскага, А. Спрынчан.

Похожие статьи:

ПераказыГарады зямлі беларускай...

ПераказыКраіна замкаў

ПераказыГальшанскі замак

ПераказыЛюбчанскі замак

ПераказыПінск