Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гарады зямлі беларускай...

   Гарады зямлі беларускай... У кожнага з іх свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае здабыткі. адны з іх славяцца старажытным мінулым, выключнай роляй ў гістарычных падзеях. Другія – архітэктурнымі помнікамі, прыгажосцю сучасных збудаванняў, дасягненнямі ў эканамічным развіцці, маладосцю...
   Гарады Кіеўскай Русі – самыя старажытныя на тэрыторыі Беларусі. Пачатковы шлях свайго развіцця яны прайшлі ў складзе розных княстваў, выконвалі ролю крэпасцей і княжацкіх цэнтраў. У трынаццатым стагоддзі на тэрыторыі  нашай Радзімы налічвалася ўжо каля трыццаці гарадоў. Яны з’яўляліся цэнтрамі рамяства і гандлю. Нашы продкі былі добрымі майстрамі ў ліцейнай, кавальскай, ювелірнай, ганчарнай справах.
   Вялікі ўрон гарадам Беларусі нанеслі шматлікія набегі крыжакоў, мангола-татараў і іншых заваёўнікаў. Самым вялікім сярод гарадоў Беларусі лічыўся Полацк.
(104 слова)

Паводле У. Малішэўскага

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКраіна замкаў

Пераказы, дыктантыГармонік

Пераказы, дыктантыГальшанскі замак

Пераказы, дыктантыПінск

Пераказы, дыктантыЛюбчанскі замак