Гарады зямлі беларускай... У кожнага з іх свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае здабыткі. адны з іх славяцца старажытным мінулым, выключнай роляй ў гістарычных падзеях. Другія – архітэктурнымі помнікамі, прыгажосцю сучасных збудаванняў, дасягненнямі ў эканамічным развіцці, маладосцю...
Гарады Кіеўскай Русі – самыя старажытныя на тэрыторыі Беларусі. Пачатковы шлях свайго развіцця яны прайшлі ў складзе розных княстваў, выконвалі ролю крэпасцей і княжацкіх цэнтраў. У трынаццатым стагоддзі на тэрыторыі нашай Радзімы налічвалася ўжо каля трыццаці гарадоў. Яны з’яўляліся цэнтрамі рамяства і гандлю. Нашы продкі былі добрымі майстрамі ў ліцейнай, кавальскай, ювелірнай, ганчарнай справах.
Вялікі ўрон гарадам Беларусі нанеслі шматлікія набегі крыжакоў, мангола-татараў і іншых заваёўнікаў. Самым вялікім сярод гарадоў Беларусі лічыўся Полацк.
(104 слова)
Паводле У. Малішэўскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гармонік
Пераказы, дыктанты → Краіна замкаў
Пераказы, дыктанты → Пінск
Пераказы, дыктанты → Гальшанскі замак
Пераказы, дыктанты → Любчанскі замак