Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віцебская зямля

   Шчодрая на таленты віцебская зямля. Тут нарадзілася шмат вядомых людзей – асветнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, вучоных, палітычных дзеячаў. У сівую мінуўшчыну тут шырока былі распаўсюджаны розныя рамёствы, якія іншы раз падымаліся да вышынь сапраўднага мастацтва. Незвычайнага росквіту дасягнулі скамароства, школьны тэатр, батлейка, народная драма. Тут, пад Полацкам, у фальварку Палівачы, мясцовы самародак Ігнат Буйніцкі арганізаваў першы беларускі прафесійны тэатр.
   А колькі цудоўных народных песень на Віцебшчыне! Як ўжо шчыруюць беларускія фалькларысты і этнографы, а гэтых скарбаў яшчэ хопіць і іх дзецям. Жывапіс, напрыклад, наогул мае сваю славутую віцебскую школу, пра якую ведае ўвесь свет.
   Кожны камень, кожная сцяна горада дыхае гісторыяй, бурлівай, гераічнай. Але нават знарок не назавеш Віцебск старым горадам. Старажытным? Так. Але ні ў якім разе не старым! Прыметы сівой мінуўшчыны і самая сучасная архітэктура гэтага горада зліваюцца ў нейкую своеасаблівую гармонію. Так бывае ў лесе: стары бор хораша спалучаецца з маладым падлескам.
   Віцябляне ганарацца сваім горадам, берагуць мінулае, ахоўваюць клапатлівымі рукамі гістарычныя мясціны.
(155 слоў)

Паводле С. Пятровіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСлавянскі базар у Віцебску

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Пераказы, дыктантыГорад майстроў і воінаў

Пераказы, дыктантыВіцебск – горад майстроў

Пераказы, дыктантыДухоўная Віцебшчына