Плыла па вадзе кропля нафты. Маленькі Косцік глядзеў на яе і здзіўляўся. Кропля нафты, а ад яе па вадзе разыходзяцца рознакаляровыя яркія фарбы: зялёныя, чырвоныя, фіялетавыя, блакітныя, жоўтыя…
На другі дзень выправіўся Косцік у дарогу – рознакаляровую нафту шукаць. Выйшаў ён за ўскраіну горада Рэчыцы. Там знаходзяцца буравыя вышкі і нафтавыя свідравіны. Ці многа, ці мала ішоў ён, а выйшаў нацянькі да велізарнай жалезнай вышкі. Яна працавала і моцна шумела-гула. Але тут здабываюць толькі чорную нафту.
А калі ноччу Косцік спаў моцным сном, яму прыснілася, што ён у класе выставіў на стол перад настаўніцай свае каштоўныя бутэлечкі з нафтай: чорнай, белай, карычневай, жоўтай, зялёнай… І заззяла ў класе, пераліваючыся ўсімі колерамі, вясёлка "чорнага золата".
(114 слоў)
Паводле А. Караленка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чорнае золата
Пераказы, дыктанты → Як шукалі нафту