Грымяць крыгі, узбягаюць адна на адну і з глухім шумам разбіваюцца, крышацца. Выйшаў Нёман з берагоў, заняў увесь луг. Вада і вада, як скінуць вокам. На адным беразе відны ўзгоркі, на другім раскінуўся лес. Куча дубоў адрэзана вадою, і ўсе яны стаяць у вадзе.
Вось плыве шырокая доўгая крыга. На ёй стаіць крыж з лёду, той крыж, які высеклі зімою, калі свянцілі ваду. Збоку, нахіліўшыся, стаіць елачка. Завярнулася крыга раз і другі, выбілася на прастор і паплыла. Вось яна зусім схавалася, толькі елачка чарнее каля другога берага. Вось і яна прапала з вачэй.
Пасярэдзіне важна плыве стары каржакаваты дуб. Яшчэ летась стаяў ён над самым Нёманам. Але размыла вада бераг, абваліўся ён разам з дубам у Нёман, і панесла старога вада. Упіраецца дрэва, чапляецца за кусты. Але хуткая вада круціць яго ва ўсе бакі, як лёгкую трэску. І некалі магутны дуб пакорна аддаўся на волю вады.
(146 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы → Веснавая паводка
Пераказы → Празрыстая пара восені
Пераказы → Паводка (Паводле Я. Коласа)
Пераказы → Старанная праца
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Перад паводкай