Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясна ідзе (Паводле І. Пташнікава)

   Зямля пахне зямлёй, калі яе схопіць адразу сонца, калі вясна ідзе без слаты... Днём тады па вуліцы і па двары бягуць, шваргочучы, ручаі – вузенькія, маленькія, цераз іх, не баючыся, ступаюць куры; нанач яшчэ больш апагоджваецца, робіцца зусім чыстае неба; на захадзе, дзе схавалася сонца, гарыць чырвоная, як жар, зара, шырокая, на ўсю вёску. Пасля неба гусцее, робіцца цёмнае, як зімой, і ў ім загараюцца зоркі. У вёсцы з комінаў высока ўгару падымаюцца слупамі дымы – пахне прыгарэлай бульбай і альховымі дрывамі, – і ціха снуецца на Выганчыку па снезе туман, пойдзе ў вёску, блізка, аж на аселіцы. Цісне ноччу мароз. Скачуць нават зоркі, як зімой, і шчыпле за шчокі і за вушы; бялеюць ад інею бровы і каўнер у кажусе. Дарога адразу бярэцца лёдам: яе сякуць коні вострымі гакамі. Стукаюць сані палазамі, завальваючыся ў цвёрдыя, як камень, глыбокія з зімы калдобіны, па якіх днём бегла да ракі вада.
(147 слоў)

Паводле І. Пташнікава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна