Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясковая раніца

   Над зямлёю дробна праменілася сонца. Лес, што падступаўся па левы бок да самых Бароў, здавалася, блішчаў, і гэты яго бляск быў чамусьці ненатуральны, не лясны: там, паміж соснаў і елак, раслі асіны, і, відаць, гэта яны, мокрыя ад расы, серабрыліся на сонцы. Лес маўчаў. Затое над пасінелым ад цвету бульбяным полем, угары, нават вышэй за сонца, не даваў сцішыцца раніцы жаўранак. Сонца, вялікае, бясконца і роўна ліло на зямлю чыстае святло, нібы спрабуючы затапіць яе ім; жаўранак, маленькі, шэры камячок, які недзе згубіўся ў гэтым акіяне святла, пасылаў на зямлю сваю дрыготкую, але прыгожую песню. І было штосьці агульнае і ў гэтай адзінокай жаўранкавай песні, і ў акіяне сонечнага святла. Нечым адным – прамяністым і звонкім – поўнілі яны сёння вясковую раніцу.
(120 слоў)

Паводле І. Чыгрынава

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Усход сонца

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Галоўны дворнік

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Хто памагае сонцу

Пераказы, дыктантыСонца не стаіць на месцы

Пераказы, дыктантыГімн жыццю