У народзе ніколі спецыяльна не гаварылася і не патрабавалася ад дзяцей і моладзі, каб яны вывучалі матчыны песні, любілі і бераглі іх. Гэта разумелася само сабой. Песні ад калыскі перадаваліся дзецям, успрымаліся і пераймаліся. Як і ўсякі вопыт старэйшых. Маладыя проста адчувалі душой, што так трэба. Без гэтага ты будзеш як бы несапраўдны чалавек на зямлі. Не такі, як усе добрыя людзі.
Усведамленне неабходнасці вывучаць і ведаць родныя песні прыходзіла натуральна. Іх дзіця чула з маленства, яны ўваходзілі ў жыццё малога, у яго душу, як і многія іншыя духоўныя набыткі бацькоў.
А разам з песняй уваходзіла ў сэрца чалавека хараство роднага слова.
(95 слоў)
(Паводле Н. Гілевіча)
Похожие статьи:
В → Валачобныя песні
В → Вясельныя песні
В → Восеньскія песні
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады
П → Песня