Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Выратаванне ластаўкі

   Была нядзеля. Вырашылі дзед з Арцёмкам паехаць да возера.
   Пад’язджаючы да азярца, Арцёмка і дзядуля яшчэ здалёк убачылі, што там адбывалася нешта незвычайнае. Вялікая чарада ластавак кружыла на адным месцы і шумна, трывожна крычала.
   Аказалася, птушкі кружылі не над вадаёмам, а над вялікай чорнай лужынай смалы. Бедная птушка завязла кіпцікамі ў смале, біла адчайна крыламі, стараючыся вырвацца з гібельнага палону, але гэта ёй не ўдавалася.
   На шчасце, паблізу ляжала шырокая дошка. Дзед Жэня падняў яе і адным канцом паклаў на смаляную лужыну, бліжэй да птушкі. Хуценька, пакуль дошку не засмактала, падышоў да ластаўкі і асцярожна, каб не пашкодзіць лапкі, вызваліў яе са смалы. Худзенькае цельца птушкі дробна дрыжэла ад перажытага страху.
   Ластаўка ў цёплых дзядулевых далонях паціху супакойвалася. Але ж адпускаць яе пакуль нельга: на лапках наліплі камякі смалы.
   Пачалі выціраць смалу сурвэткай. Ластаўка зноў устрывожылася, затузалася: відаць, ёй было балюча. Тады дзед Жэня і Арцёмка сталі сваім дыханнем грэць смалу, каб яна лягчэй выціралася з лапак. І гэта ім, здаецца, удалося, бо птушка зноў супакоілася.
   – Ну вось і ўсё, – з палёгкай сказаў дзядуля, прыдзірліва аглядаючы сцішаную ластаўку. – Канечне, добра было б яе лапкі прамыць яшчэ бензінам, але, думаю, рэшткі гэтай смалы не будуць перашкодай.
   Дзед Жэня выцягнуў руку перад сабою і раскрыў далонь:
   – Ну што, гаротніца, ляці!
   Ластаўка нейкае імгненне яшчэ пасядзела на далоні, нібы не верачы сваёй волі, а потым узмахнула крыламі і рэзка набрала вышыню.
   Чарада птушак, якія ўвесь гэты час устрывожана кружылі над імі, радасна кінулася следам за выратаванай сяброўкай.
(246 слоў)

 

 Паводле З. Прыгодзіча

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

ПераказыПтушкі шчасця

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")