Варыянт 1 (60 слоў)
Аднойчы раніцай я прахапіўся і прысеў на ложку. Няўжо праспаў? У хаце было зусім светла. Але гадзіннік мяне супакоіў. Я прынік да шыбы і ўсё зразумеў.
На двары змрочныя будынкі, сад, платы стаялі заснежаныя. У хату ад іх лілося мяккае святло. Зямля, стрэхі, агарод накрыліся белым покрывам. Лёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры. Я вельмі люблю гэту часіну.
Варыянт 2 (110 слоў)
Раніцай Андрэй усхапіўся ад таго, што ў хаце было светла. Ён прынік да шыбы і ўсё зразумеў.
На двары ўчарашнія змрочныя будынкі, сад, платы стаялі аснежаныя, і ў хату ад іх лілося белае мяккае святло. Лёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры і асядалі на дрэвы і кусты. Хлопчыка адразу пацягнула з хаты.
Яшчэ з парога на яго дыхнула зіма. Шчокі шчыпаў бадзёры марозік. На сэрцы ад гэтага рабілася светла і радасна.
Андрэй спяшаўся ў школу і глядзеў, як кружацца гэтыя белыя пушынкі. Сняжынкі былі плоскія і аб’ёмныя, тонкія і тоўстыя, шасцівугольныя і трохвугольныя, у форме шасцікрылых матылёў, зорак-прамянёў і разнастайных пласцін. Як прыгожа!
Выпаў снег. Значыць, наступіла зіма!..
Паводле І. Грамовіча
Похожие статьи:
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам