Восьмы клас. Ужо крыху цеснаватыя парты. Над імі схіліліся трыццаць юнакоў і дзяўчат. Яны пішуць сачыненне на тэму «Маё найпершае жаданне».
Сяргей Бярозка, прызнаны ў школе паэт і рэдактар насценгазеты, сядзіць каля акна, праз якое відаць маладыя ліпы, пасаджаныя самімі вучнямі, калгаснае поле, атуленыя садамі хаты роднай вёскі. Ласкава свеціць сонца, у блакіце неба жаўрукі спяваюць веснавую песню. Сяргей час ад часу паглядае ў акно, потым схіляецца над сшыткам.
Ёсць у Сяргея жаданне, пра якое ён ніколі не гаварыў нават сваім найлепшым сябрам. Міне яшчэ два гады, ён атрымае атэстат сталасці і тады абавязкова паступіць ва ўніверсітэт, скончыць яго і будзе працаваць у газеце, пісаць і друкаваць вершы. Як радасна будзе бачыць табой напісаныя радкі, адчуваць, што іх чытаюць сотні, тысячы людзей!
(Паводле У. Шахаўца)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Дарога ў школу
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы
Пераказы, дыктанты → Вясковы асветнік
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Урок