Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вожык і ручаёк

   Знайшоў вожык пень, зрабіў у ім гняздо і заснуў.
   Доўга спаў вожык. Аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго. Высунуўся з гнязда, а там ручаёк весела гамоніць. «Прачнуўся сам і іншых будзіш», – папракнуў звярок. І зноў заснуў.
   Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся. Вылез з гнязда, а ручаёк да самага пня падступіўся.
   – Ну, пачакай, назола! – зазлаваўся вожык. – Я цябе зямлёю засыплю!
   Падбег да ручайка. Той падхапіў вожыка і панёс. Плыве звярок, а навокал вясна. Пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць.
   Выбраўся вожык на беражок і сказаў:
   – Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я вясну праспаў бы.
(101 слова)

(Паводле Я. Галубовіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыГуканне вясны