Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі.
О, як яны збіраюцца! Як плывуць і растуць у сіняве! Не наглядзецца, не налюбавацца!
Ляжыш на пагорку. Глядзіш у неба. Над табою такая блакітная шырыня, што нават позіркам не абняць. Ты адзін перад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй. Толькі, здаецца, зямля-матухна злёгку трымае цябе за плечы. Здаецца, адарвешся і паляціш у блакітнае бяздонне.
Аж страшна! Страшна, а хочацца паляцець, паплысці.
Воблакі нібы чарада на сінім полі. Адкуль яны? Куды нясуцца?
Не наглядзецца на воблакі ў бязветраны дзень. Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы, разрастацца ўшыркі, зрабіцца велічэзнай цяжкай хмарай.
Толькі воблакі могуць расказаць пра нястрымны рух жыцця. Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія – непагадзь і навальніцу.
Воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго.
(134 словы)
Паводле І. Грамовіча
Похожие статьи:
Іван Грамовіч → Іван Грамовіч - Выпаў снег
Іван Грамовіч → Іван Грамовіч - Крыніцы
Іван Грамовіч → Іван Грамовіч - Сонца
Іван Грамовіч → Іван Грамовіч - Воблакі
Іван Грамовіч → Іван Грамовіч - Кавалачак хлеба