Ларыса расчыніла акно – лагодны ветрык уварваўся ў пакой. Дыханне паветра адчуў і Валодзя.
Разам з паветрам, пругкім і чыстым, аднекуль плылі гукі гармоніка. Хтосьці ўмела іграў, жаночыя і мужчынскія галасы вялі песню. Мелодыя была знаёмай: так пяюць у вёсках на радзінах. Песня то ўзлятала, то апускалася, быццам людзі, што яе спявалі, гайдаліся на арэлях.
Валодзя адчуў, што ён сам гайдаецца над светам, ляціць сярод мора гарадскіх агнёў і бачыць маленькі агеньчык сваёй вёсачкі. Гэты агеньчык то знікае ў тумане, то нечакана ўсплывае над ім, і тады светлым становіцца Валодзеў палёт.
Ларыса стаяла ля акна, падставіўшы ветру твар, і была падобна да жанчыны, якая хацела на лёгкай яхце пераплысці вялікі акіян жыцця.
(Паводле У. Саламахі)
Похожие статьи:
В → Восеньскія песні
В → Вясельныя песні
П → Песня
В → Валачобныя песні
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады