Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Веснавы дзень

   Дзень быў ясны, цёплы. Снегу ўжо зусім не было на палях. Ажылі балоты, жалобна застагналі кнігаўкі. Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохшая зямля пачала іскрыцца зялёным аксамітам кволай пахучай травы.
   Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя каткі звіслі на вербалозінах. Зялёныя лісцікі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя галінкі. Прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха.
   Адны толькі дубы не спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў. Дуб – мудрае дрэва. Не паддаецца ён на зман няпэўнаму ў пачатку вясны надвор’ю.
(94 словы)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыПрыход вясны