У лесе было вельмі ціха. Сваволілі толькі малыя звераняты. Дарослыя звяры супакойвалі іх. Яны папярэджвалі малых, што хутка здарыцца дзіва. Дзіцяняты прыціхлі, агледзеліся, прыслухаліся. У хуткім часе ўсе ўбачылі на шэрым дрэве зялёны лісцік. Ён нясмела выглядаў з духмянай пупышкі дрэва. І звераняты ўсё зразумелі. Вось чаму ў лесе панавала незвычайная цішыня. Усе чакалі нараджэння першага ліста. Гэта і ёсць веснавое дзіва лесу.
(65 слоў)
Паводле Г. Цыферава
Похожие статьи:
Пераказы → Гуканне вясны
Пераказы → Прыход вясны
Пераказы → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы → Сустрэча вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна