Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры замігцелі то там, то сям у бяздонным небе. З-за лесу залатым пажарам узнімаўся блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі высцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку. Тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад і беглі ўздоўж яго па лузе.
Сяло заціхала. Вуліцы па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі па прызбах песні.
(105 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы → Хараство летняй ночы
Янка Купала → Янка Купала - Зімовая ноч
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Пераказы → Начное жыццё
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Ноч