Павеялі халодныя вятры з поўначы. Многія птушкі паляцелі ў вырай, а вераб’і замітусіліся ля сваіх неглыбокіх гнёздаў.
Стары верабей паляцеў шукаць больш зручнае месца для зімоўкі. Ён залез у ластаўчына гняздо, але яно не падыходзіла. А вось шпакоўня спадабалася. Хатка была вялікая, вецер у ёй не гуляў. Але яна вельмі прасторная. Холадна ў ёй будзе зімой. Верабей вырашыў нанасіць курынага пер’я, каб уцяпліць неяк хатку. За дзень напрацаваўся і вельмі стаміўся. Вярнуўся ў старое гняздо і сярдзіта зачырыкаў на верабейчыкаў.
Вераб’і хутка заскакалі па двары, пачалі збіраць пер’е і насіць яго ў шпакоўню. Цудоўная атрымалася хатка.
(97 слоў)
(Паводле В. Гурскага)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак