Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васькава мара

   Яшчэ сонейка не ўзышло над струменістай Палатой, а ў маладым бярэзніку па-над ракой разліваўся салаўіны пошчак. Кожным чэрвеньскім ранкам птушкі быццам спаборнічалі, хто лепш спявае. Васька Аляксееў любіў у гэты час лавіць за горадам рыбу. Ён радаваўся, калі на снеданне прыходзіў не з пустымі рукамі. Не кожны дзень выпадала трапіць на рыбалку, бо строгі бацька рана прывучаў яго да работы ў майстэрні. Разам з вучнямі падмайстрамі і двума старэйшымі братамі выраблялі яны розныя шкляныя ўпрыгожанні: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты. Асабліва падабаліся Ваську бранзалеты: пляскатыя, круглыя, кручаныя, розных колераў і адценняў, часам абвітыя танюсенькімі дроцікамі з медзі, срэбра, а то і золата. На гэтыя вырабы быў попыт не толькі ў Полацку, але і далёка за межамі княства.
   Васькавы абавязкі былі нескладаныя: трэба было нешта паднесці ці памагчы дарослым. Але ён чакаў той хвіліны, калі бацька дазволіць яму самому варыць шкло і адліваць розныя прыгожыя рэчы.
(144 словы)

Паводле С. Тарасава

 

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Дзіўны горад

ПераказыМара здзейсніцца

ПераказыЗапаветная мара

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - У горадзе мары

ПераказыПрадвесне мары