Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Дзіўны горад

Горад бачыў я цудоўны
у далёкай старане,
горад быў ласункаў поўны,
ён запамятаўся мне.

З цукру там былі дарогі,
ледзянцовыя масты,
шакаладныя стаялі
кветкі, дрэвы і кусты.

Білі там фантаны фанты
і ракою поўнай цёк
ну такі ўжо свежы, смачны
ды з мядовым пахам сок!

I марожанага горы
там ляжалі, быццам снег…
Бачыў я салодкі горад
у сваім салодкім сне.

 

Похожие статьи:

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - У горадзе мары

Пераказы, дыктанты → Васькава мара

Пераказы, дыктанты → Мара здзейсніцца

Пераказы, дыктанты → Прадвесне мары

Пераказы, дыктанты → Запаветная мара