Горад бачыў я цудоўны
у далёкай старане,
горад быў ласункаў поўны,
ён запамятаўся мне.
З цукру там былі дарогі,
ледзянцовыя масты,
шакаладныя стаялі
кветкі, дрэвы і кусты.
Білі там фантаны фанты
і ракою поўнай цёк
ну такі ўжо свежы, смачны
ды з мядовым пахам сок!
I марожанага горы
там ляжалі, быццам снег…
Бачыў я салодкі горад
у сваім салодкім сне.
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - У горадзе мары
Пераказы → Запаветная мара
Пераказы → Васькава мара
Пераказы → Прадвесне мары
Пераказы → Мара здзейсніцца