Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Буслы

   Буслы сёлета не данеслі вясну на крылах – згубілі недзе па дарозе. А Радзіма сустрэла птушак непагаддзю і мяцеліцай. Яны невядома куды пахаваліся, калі за снегавой завесай свету белага не было відаць.
   Уздыхалі людзі, гледзячы на апусцелыя, прыкрытыя белымі сурвэткамі снегу гнёзды, дзе яшчэ пазаўчора клекаталі ад радасці, што вярнуліся дахаты, сімвалы вясны і новага жыцця. Людзі баяліся, што буслы, сустрэўшы ў родных мясцінах такі негасцінны прыём, зляцелі кудысьці на Палессе ці ў Польшчу. І не будзе больш бела-чорных крылаў у блакітнай высі дзесьці зусім блізка ля сонца, не будзе гарэзлівага віску маладых буслянят.
   Ад думкі, што ўсяго гэтага больш можа не быць, станавілася яшчэ халадней і няўтульней у гэтым і без таго няўтульным і халодным свеце.
   Аднак, як толькі выглянула сонца, злізала апошні снег і падсушыла сталічныя тратуары, мамін вясёлы голас абвясціў у тэлефоннай трубцы: «Алёнка, буслы вярнуліся! Бачыла сёння на гняздзе. Худыя, жоўтыя нейкія, але адзін ужо клекатаў…».
   Зваліўся з сэрца камень. Яны не маглі не вярнуцца. У іх жа ўсё як у людзей. Радзіма – суровая, заснежаная, галодная, застаецца радзімай. Туды і толькі туды нясуць з усіх дарог стомленыя крылы.

(Паводле А. Ляўковіч)

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая