Ваенны гарадок стаяў каля рэчкі. На яе беразе расла старая бяроза. На вяршыні дрэва буслы зрабілі сабе гняздо.
Увосень птушкі адляцелі ў вырай. Аднойчы моцны вецер паваліў бярозу з буслянкай. Людзі ўбачылі гэта, пашкадавалі птушак, якія засталіся без гнязда.
У выхадны дзень салдаты ўзялі жалезную трубу, укапалі ў зямлю, добра ўтрамбавалі. Зверху прымацавалі аўтамабільную пакрышку. На яе ўскінулі кучку галля, што засталася ад гнязда.
Прыйшла вясна. Неяк раніцай пара буслоў нізка праляцела над казармамі. Людзі паднялі галовы і сачылі за птушкамі. Буслы падляцелі да таго месца, дзе расла бяроза. Не ўбачыўшы дрэва, яны трывожна заклекаталі і пачалі кружыцца. Усе падумалі, што буслы паляцяць адсюль.
Раптам птушкі сталі зніжацца, селі на кола. Потым буслы прынеслі галінак, падправілі гняздо. Праз некаторы час бусліха знесла яйкі, вывеліся бусляняты.
Не раз салдаты прыносілі для буслоў пачастунак: булку, рыбу, каўбасу. Бусліха злятала ўніз, брала ежу, карміла птушанят і клекатала, дзякавала салдатам.
Усё лета буслы ляталі над ваенным гарадком. Але прыйшоў час зноў выпраўляцца ў вырай. Паляцелі туды два старыя і пяць маладых буслоў.
(171 слова)
(Паводле В. Хомчанкі)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу