Па высокай траве паважна і маўкліва ходзіць бусел. У яго вострая і моцная дзюба чырвонага колеру, доўгія ногі таксама чырвоныя. Сам ён белы. Чорныя толькі канцы вялікіх і шырокіх крылаў.
Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча – гучна і часта шчоўкае дзюбай.
Гняздзіцца бусел недалёка ад чалавека. Кожную вясну вяртаецца на сваё старое месца, дзе знаходзіцца яго буслянка.
Гняздо ў бусла вялікае. Яно складзена з галля. Кожны год буслы дабудоўваюць сваё жыллё, і буслянка робіцца ўсё большай і вышэйшай. Унутры яна выслана травой, саломай, пер’ем.
У красавіку бусліха адкладвае некалькі яек. Малыя бусляняты з’яўляюцца ў маі, а восенню яны разам з бацькамі адлятаюць у вырай.
(108 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця