Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бусел і Жэнька

   Буслоў мы ўбачылі ранкам. Яны ўзляталі да шэрых воблакаў. У паднябессі буслы гуртаваліся ў чародкі.
   Непадалёку мы заўважылі адзінокага бусла. Ён узмахваў крылом, спрабуючы ўзляцець. Другое крыло бяссільна вісела.
   Упэўніўшыся, што ўзляцець не ўдасца, птушка знерухомела. У яе клёкаце чулася роспач. Здавалася, што яна плача.
   – Трэба яго злавіць, – сказаў Жэнька, – бо іначай замерзне.
   Не чакаючы майго адказу, Жэнька падаўся на поплаў. Раптам я ўбачыў, як Жэнька паслізнуўся і ўпаў. Бусел, які да гэтага стаяў нерухома, хутка пайшоў насустрач. Здавалася, што ён спяшаецца на дапамогу чалавеку.
   Назад чалавек і бусел ішлі разам.
(95 слоў)

(Паводле У. Аляхновіча)

 

Похожие статьи:

Уладзіслаў СыракомляУладзіслаў Сыракомля - Бусел

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Бусел і хлопчык

ПераказыСцёпкавы буслы

Кастусь ЖукКастусь Жук - Ён не госць у Беларусі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Бусел