Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Брэсцкая крэпасць

   Гэта пачалося на досвітку дваццаць другога чэрвеня тысяча дзевяцьсот сорак першага года. Гітлераўскія войскі раптоўна напалі на нашу краіну. У тую ж раніцу на Брэсцкую крэпасць і на горад абрушыўся агонь варожай артылерыі. З неба пасыпаліся бомбы. Але авалодаць крэпасцю з ходу, як меркавала нямецкае камандаванне, ворагу не ўдалося. Гітлераўскія часці, якія фарсіравалі Буг і ўварваліся ў горад, на кожным кроку сустракалі жорсткае супраціўленне.
   Мужна абаранялася Брэсцкая крэпасць. Яе нешматлікі гарнізон змагаўся да апошняй магчымасці. Гітлераўцы прымянілі тут сваё самае новае ў той час узбраенне. Звышмагутныя гарматныя ўстаноўкі пасылалі адзін за адным фугасныя снарады.
   Нават ворагі не маглі не дзівіцца мужнасці і гераізму абаронцаў крэпасці.
   Знясіленыя ранамі, голадам і смагай, героі Брэсцкай крэпасці трымаліся аж да дваццатых чыслаў ліпеня. Пра гэта сведчаць надпісы на сценах. Вось адзін з іх. Ён знойдзены ў падвале каземата паўночна-заходняй часткі цытадэлі. Невядомы герой напісаў, сабраўшы, відаць, апошнія сілы: «Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!»
(153 слова)

Паводле В. Вольскага.

Похожие статьи:

ПераказыАбарона Брэсцкай крэпасці

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

БиографииВіталь Вольскі

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка