Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Белая і чорная

   Цякуць побач дзве ракі. У адной вада празрыстая, як крышталь, нават відаць каменьчыкі на дне. Акуні ды плоткі чародкамі ходзяць, ракі вусатыя па дне поўзаюць. Прыгожая рака!
   А вось другая рака – чорная, як чарніла. Над ёю пара ядавітая ўецца. У чорнай няма нічога жывога. Калі ноччу памылкова сядзе на гэту раку птушка, яна ўжо болей не ўзляціць – загіне. Нават трава не расце каля яе берагоў. Страшная рака!
   Пачалі гэтыя рэкі перамаўляцца між сабою. Белая рака расказала чорнай, колькі яна выпрацавала электраэнергіі, колькі плавае па ёй параходаў з грузамі і пасажырамі, як людзі п’юць яе ваду…
   Чорная рака расказала, што на заводзе з яе вырабляюць не толькі паліва для машын, але і футры, дываны, цацкі, пакрываюць асфальтам вуліцы і дарогі. А яе ядавітыя выпарэнні – газ – ідуць на ацяпленне дамоў, для электрастанцый, для хіміі…
   Цякуць побач дзве ракі – белая і чорная.
(144 словы)

Паводле А. Караленка

 

Похожие статьи:

Максім ТанкМаксім Танк - Над ракой

Пераказы, дыктантыДзвіна пайшла

Пераказы, дыктантыКруты бераг ракі

Пераказы, дыктантыПаром на рацэ

Кастусь ЖукКастусь Жук - Рака