Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Беларусь мая сінявокая

   Спеўныя смалістыя бары з зязюльчыным кукаваннем і дзятлавай марзянкай; заваложаныя смугой цяністыя гаі з чырвоным россыпам суніц на пагорках і ружовымі лапікамі чабору ўздоўж дарог; невялічкая віхлястая рачулка Пціч, што ціха струменіцца ў прыбярэжных вольхах і вербалозах. Прыгожыя і маляўнічыя мясціны, дзе ў вёсцы Закружка, паблізу ад Мінска, нарадзіўся і выраз Уладзімір Карызна.
   Там, у дзяцінстве, ён, вядома, не мог угадаць свой жыццёвы лёс – проста блукаў у гаях і дубровах, купаўся ў лугавых травах і красках, пакуль уражлівая, чулая душа не адгукнулася на гэты вечны покліч прыроды. Нарадзіліся вершы, ухвальна ацэненыя знаўцамі паэзіі яшчэ тады, напрыканцы пяцідзясятых гадоў. У маладога паэта выразна акрэслілася свая, уласная тэма: хараство роднай зямлі, яе боль і пакуты, жаданне дарыць радасць і дабрыню. Пра непарыўную сувязь з Бацькаўшчынай сведчаць нават самі назвы яго паэтычных кніг – "Край мой сінявокі", "Жураўліны досвітак", "Святло ліўня", "Цеплыня", "Цішыня баразны".
   Былі ўжо надрукаваны першыя вершы, і сябры віншавалі маладога аўтара з відавочным поспехам, калі нечакана паэт заўважыў дзіўную рэч: усё уладней яго існасць забіраюць у незваротны палон музыка, беларускія народныя песні. Варта аднойчы было ўбачыць майскі надвячорак з квітнеючымі садамі і глыбокім чыстым небам над галавой, як душа, раптам набыўшы крылы, перапоўнілася чароўнымі гукамі вясны. Магчыма, прычынай таму сталі даўнія матчыны калыханкі, напевы бацькавай балалайкі, вясёлыя і журлівыя песні аднавяскоўцаў. Але, вярнуўшыся ў свой студэнцкі інтэрнат, малады паэт сеў за стол, і здарыўся цуд: усе гэтыя таямнічыя "до-рэ-мі-фа-соліны", таленавіта рассыпаныя па нотным аркушы, утварылі глыбока лірычную, распеўную мелодыю. Вы, напэўна, здагадаліся, што гаворка ідзе пра вядомую песню Уладзіміра Карызны "Беларусь мая сінявокая". Так, гэта яна – прыгожая, дужа гарманічная, любімая ў народзе, ды, апроч таго, прыдатная і для хору, і для асобнага спевака – якасць увогуле характэрная для кожнай цудоўнай песні. "Беларусь мая сінявокая" надзвычай чароўна гучыць у выкананні жаночага хору – сапраўды заслухаешся.
(292 словы)

Паводле В. Гардзея

 

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Сучасная літаратура БеларусіСучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура БеларусіСучасная проза Беларусі

Сучасная літаратура БеларусіСучасная паэзія Беларусі

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях - Чытаць кнігу