Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання з’яўляецца наш славуты суайчыннік Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у сваім родным горадзе, потым вучыўся ў Кракаве.
У Падуанскім універсітэце ён першы сярод усходніх славян атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Яму прапанавалі застацца ў Італіі, але Скарына вырашыў вярнуцца на Радзіму. Францыск Скарына паехаў у Прагу і стварыў там першае ў гісторыі ўсходнеславянскага народа выдавецтва. Там Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу «Псалтыр», потым яшчэ дваццаць дзве кнігі Бібліі. Надрукаваны яны былі на тагачаснай беларускай мове.
Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з’яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле бездакорнай тэхнікі іх выканання.
Дзякуючы асветніку беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францыск Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову.
(136 слоў)
Паводле І. Саверчанкі, З. Санько.
Похожие статьи:
Пераказы → Мова ў Вялікім Княстве Літоўскім
Пераказы → Лебедзі