На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, якія сталі сімваламі цэлых краінаў. Напрыклад, гара Фудзі ў далёкай Японіі, у суседняй Расіі – рака Волга, а возера Балатон адразу нагадвае пра Венгрыю.
Сімвалам жа нашай Беларусі з’яўляецца Белавежская пушча – бадай, самы вялікі і стары лясны абшар у цэнтральнай Еўропе, дзе захаваліся амаль у некранутым стане і гонкія, аж да воблакаў, бары, і магутныя векавыя дубы, і светлыя бярозавыя гаі, і змрочныя, нават у сонечныя дні, яловыя нетры.
Недарэмна хуткаплынны час у Белавежскай пушчы спыніўся, каб сівая мінуўшчына сустрэлася з днём сённяшнім і заўтрашнім. Тут наяву трапляеш у казку, легенду, паданне, тут святлееш душою, дабрэеш сэрцам, зноў пачынаеш верыць у неспакойны чалавечы розум. Нам пад сілу захаваць гэты цудоўны разнастайны свет для будучых пакаленняў людзей. Кожны раз, бываючы ў пушчы, я ,быццам замову, шапчу радкі з верша Ларысы Геніюш:
Зубр на мох, бы ягнё, прылёг
Ля бярозаў у белай адзежы.
Калі недзе існуе Бог,
Тут ён, пэўна, у Белавежы.
(156 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніца
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Сяўба
Биографии → Язэп Пушча
Язэп Пушча → Язэп Пушча - На возеры