Варыянт 1 (58 слоў)
Беларусь славіцца Белавежскай пушчай. Яна знаходзіцца на захадзе нашай краіны. У пушчы водзяцца белавежскія зубры. Яны самыя вялікія і дужыя звяры. Зубр можа паваліць рагамі тоўстае дрэва. Але зубр рахманы і спакойны.
Вельмі прыгожы алень. У яго на галаве разгалістыя рогі з вострымі сукамі. Гэта яго магутная зброя. Алень можа адагнаць ад сваёй сям’і любога ворага.
Варыянт 2 (59 слоў)
Белавежская пушча самая славутая ў Беларусі. Галоўная ўкраса пушчы – зубр. ён сапраўдны цар звяроў. Зубр самы вялікі і дужы. Можа паваліць рагамі дрэва, разбурыць сцяну з бярвёнаў, спыніць машыну. Але ён рэдка гэта робіць. Зубр – спакойны звер.
Шмат жывёл у пушчы. Тут і алені, і дзікі, і лісы. Пушчу ахоўваюць людзі. Яны для звяроў сябры і заступнікі.
Паводле У. Караткевіча
Похожие статьи:
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніца
Биографии → Язэп Пушча
Язэп Пушча → Язэп Пушча - На возеры
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Сяўба