На стале з’яўляецца вялікая эмаліраваная міска з белай гарачай бульбай. Жэня нясе на стол гарлач з малаком, а Валодзя старанна наразае мяккі хлеб. Малы Сярожка, седзячы на ложку, цэдзіць малако з вялікага фарфоравага кубка. Маці шэпча малодшаму сыну:
– Баравічкі на стол не паставілі. Збегай, сынуля.
Сярожка зрываецца з ложка і бяжыць на кухню. Там ён ляскае посудам, шамаціць папераю і неўзабаве аберуч валачэ на стол літровы слоік. Маці нажом здзірае са слоіка прысохлую накрыўку, адклейвае ад верхніх грыбоў залітую алеем марлю, і першыя баравічкі, малюпасенькія, крамяна-жоўтыя, плывуць са слоіка ў Сярожкаву талерку. Да пахаў сырадою, свежай бульбы, жытняга хлеба далучаюцца пахі лаўровага ліста, гваздзікі, перцу.
(Паводле В. Карамазава)
Похожие статьи:
Пераказы → Баравікі ў хусцінках
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Грыбы
Пераказы → Цёплы грыб
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Незвычайны грыбнік