Мы, беларусы, як і кожны народ, любім родную зямлю, сваю краіну, ганарымся ёю і лічым, што маем на гэта падставы.
Разнастайная і прыгожая ў нас прырода. Блакітнымі стужка мі ўюцца вялікія і малыя рэкі, сінеюць акаймаваныя лясістымі ўзгоркамі азёры, перашэптваюцца з ветрам стромкія бары, бярозавыя гаі і цяністыя дубровы, шырока рассцілаюцца палеткі. Нават балоцістыя абшары Палесся маюць нямала прыемнага для вока.
Шматвяковая, багатая падзеямі гісторыя ў нашага народа. Доўгі і складаны шлях праз многія гады барацьбы і пакут прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць.
Беларусь сёння славіцца здабыткамі, якіх ніколі раней не мела і якія сталі магчымымі ў выніку стваральнай працы нашага народа. Славіцца багаццем вырабаў шматлікіх заводаў і фабрык, разнастайнай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, высокім узроўнем культуры.
Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шашэйныя дарогі, злучаючы прыгожыя старажытныя і маладыя гарады, новабудоўлі, над якімі ўзвышаюцца стрэлы вежавых кранаў.
(145 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча.
Похожие статьи:
Пераказы → Водбліскі далёкіх бліскавіц
Пераказы → Па дарозе да Дзвіны
Пераказы → У жніво
Пераказы → Сцежкі зубрыныя
Пераказы → Скрозь стагоддзі