У кастрычніку прыроду агортвае своеасаблівы сум. З дрэў асыпалася апошняя лістота, яе суцэльны рознакаляровы дыван густа ўкрывае адсырэлую зямлю. Усё часцей неба зацягваецца хмарамі, цярушыць дробны дождж.
Але надвор'е ў кастрычніку пераменлівае і неаднастайнае. То некалькі дзён, не перастаючы, ідуць дажджы, то падзьме халодны вятрыска, то невялікі марозік зацягне зямлю тонкай празрыстай скарынкай, то ўсталюецца амаль летняе надвор'е. Сонца засвеціць шчыра і ласкава, неба ачысціцца ад хмар, здзівіўшы празрыстым паветрам.
Вяртанне цяпла ў кастрычніку бывае амаль кожны год і доўжыцца некалькі дзён, а то і тыдняў. Нібыта створана гэтая пара спецыяльна для жанчыны-працаўніцы. Яна ў штодзённых клопатах не згледзела, як праляцела лета, не паспела адчуць яго прыгажосці. Вось прырода, не жадаючы пазбаўляць яе гэтай радасці, на нейкі час зноў вяртае лета. Таму называецца гэтая пара «бабіна лета».
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета
Пераказы → Летам у бары
Пераказы → Шчаслівая ўсмешка лета
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета