Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Асенняе лета

   Бывае такая нядоўгая, але вельмі прыкметная пара – асенняе лета. Стаіць яно на пачатку верасня, калі яшчэ не паслабела святло, не паспела астудзіцца паветра і трымае летняе цяпло зямля. Тады некалькі дзён бывае гэтак жа горача, як і ў чэрвені ці ў ліпені, бо няма яшчэ халодных скразнякоў і нудных дажджоў.
   Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудое лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя палі і самотную жаўцізну на дварэ, якая наганяе незразумелы сум. Сонца часта хаваецца за хмару і свеціць адтуль, здаецца, ярка, але неяк самотна. Журбота і смутак прыходзяць, мусіць, ад трывогі за цяпло, зеляніну і кветкі, ад трывогі перад блізкімі халадамі і дажджамі.
   Гэту пару – асенняе лета – Вольга Пятроўна дасюль, здаецца, і не заўважала надта. А сёлета ўпершыню прыйшла трывога, што ўсё на свеце мяняецца, прыходзіць і адыходзіць.
(138 слоў)

Паводле Г. Далідовіча

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...

Пераказы, дыктантыШчаслівая ўсмешка лета

Пераказы, дыктантыЛетам у бары

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Лета

Якуб КоласЯкуб Колас - Лета