Кінастудыя здымала фільм пра вайну. Рыхтаваўся эпізод пра бежанцаў. У назначаны дзень людзей сабралася многа. Рэжысёр растлумачыў, як апрануцца, што ўзяць з сабой.
Асабліва шчыравала бабка Мар’я. Яна завязала тую хустку, у якой хадзіла ў бежанцы, клунак сабрала. З бабкай збіраўся ісці ўнук Косця. Яму цяпер было столькі гадоў, як у вайну яго бацьку, сыну бабкі Мар’і, якога забілі немцы.
Калі жыхары вёскі выйшлі на дарогу, карціна атрымалася такой, як у сорак першым. У бабкі Мар’і аж забалела сэрца. Успомнілася ўсё, як было ў вайну. А ў гэты час артысты, апранутыя ў нямецкую форму, схапілі яе ўнука і пацягнулі з дарогі ў лес. І бабка Мар’я загаласіла, падалася ўслед за ўнукам. З вачэй паліліся непадробныя слёзы. Яна не бачыла апарата, які здымаў яе буйным планам. Пасля спецыялісты, якія глядзелі фільм, казалі, што артыстка вельмі добра, праўдзіва сыграла эпізод.
(140 слоў)
Паводле Л. Арабей.
Похожие статьи:
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Мікіткаў сон
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Новы сшытак
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Мама
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Маё і тваё
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Зернетка і вецер