На вяселлі іграў сямейны ансамбль: дзве сястры, брат і муж адной з сясцёр. Чатыры музыканты на чатыры інструменты: скрыпку, акардэон, віяланчэль і бубен. Больш за ўсіх кідалася ў вочы скрыпачка, апранутая ў чорную сукенку, невысокая і зграбная, з вялікімі цёмнымі вачыма на белым твары і чорнымі пышнымі валасамі. У другой жанчыны таксама былі вялікія вочы і яркая белазубая ўсмешка, як і ў старэйшай сястры. Яна туліла да грудзей бліскучы ад перламутру акардэон. Брат жанчын, барабаншчык, быў яшчэ зусім малады, невысокі і шчуплы, а той, што іграў на віяланчэлі, быў здаравенны мужчына з густымі рыжымі валасамі. Сваю віяланчэль ён трымаў так жа лёгка, як яго жонка скрыпку.
(Паводле У. Дамашэвіча)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Музыка
Пераказы, дыктанты → Зрабі гучней!
Пераказы, дыктанты → Музыка
Пераказы, дыктанты → «Апасіяната»
Якуб Колас → Служэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»