Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Амерыканцы ў Беларусі

   Сёння мы можам пабачыць далёка не ўсе расліны, якія цвілі ў нашых продкаў літаральна пад нагамі. Рэдкімі сталі беларускія архідэі – пальчатакарэннікі, яшчэ радзейшымі любкі і венерыны чаравічкі. Няпроста стала знайсці расяніцу і мандрагору.
   Аднак ёсць зараз на нашай зямлі і тыя расліны, якіх нашы продкі і ў вочы не бачылі. Большасць з гэтых раслін – садовыя і сельскагаспадарчыя. Хаця б наша ўлюбёная бульба – выхадзец з Цэнтральнай Амерыкі.
   Але не толькі садовыя расліны з амерыканскага кантынента сталі нашымі звыклымі суседзямі. У цяністых лясах, пад засенню дрэў можна лёгка сустрэць амерыканскую эмігрантку-незачэпу. Гэтая раслінка з вялікімі лістамі і дробнымі жоўтымі кветачкамі лёгка заняла пустыя нясонечныя землі пад полагам лясных пасадак. Яшчэ больш кідаецца ў вочы паспяховы амерыканец лубін. З’явіўся ён у нас не больш за сотню год таму і ўжо заваяваў сабе прызнанне ва ўсіх кутках Беларусі. Еўрапейцы не засталіся даўжнікамі – занеслі ў Амерыку трыпутнік і стрэлкі.
(147 слоў)

(Паводле Энцыклапедыі электроннай)

 

Похожие статьи:

ПераказыВодар дзядоўніку

ПераказыДзіўныя кветкі

ПераказыКветкавыя расліны

ПераказыВасількі

ПераказыРасліны-лекары