Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ажыны

   Ажыны – падобныя на маліны. Толькі трошкі буйнейшыя. Па колеры не чырвоныя, а чорныя, з шызым тумановым налётам амаль на кожнай ягадцы.
   Часцей за ўсё ажыннік расце па берагах лясных рэчак і азёр, вакол балотцаў і лугавін. Прайсці праз яго зараснікі не так проста, бо ажыннік мае вострыя калючкі. Збіраючы ягады, можна нават балюча падрапаць рукі. Але ажыны вартыя таго, каб хадзіць па іх. Ажынавае варэнне вельмі духмянае і прыемнае на смак, а свежыя ягады выдатна праганяюць смагу.
(78 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка

 

Похожие статьи:

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Ажынавы дзень