Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яраслаў Пархута - Ажынавы дзень

   Якая тады ажына ўрадзіла! На дзіва ўсяму свету. Мы паехалі ў лес, як толькі дачуліся пра гэта. I адразу, скраечку, натрапілі на ягады. Сузор’ямі звісалі яны з гнуткіх галін, і кожная ягадзіна нагадвала гняздзечка ластаўкі.
   Ты стаяла па той край ажынавых кустоў і ціха казала:
   – А тут ажыну малінаўка дзяўбла...
   Я засмяяўся:
   – Хіба малінаўка есць ажыны? Ёй і маліны хапае!
   – Есць, есць! – не пагадзілася ты, і рукі твае запрацавалі шпарчэй.
   Я тады пабойваўся, каб не скалолася, не нарабіла драпін, бо ажынавыя пруты – быццам дрот калючы. Заўважыў яшчэ: ажына была такая расяная – як твае вочы. I ад ягад ішоў п’янлівы-п’янлівы пах...
   Мы потым сядзелі пры лясной дарозе, на цёплым пляскатым камені і чакалі спадарожнай машыны.
   I абаім хацелася, каб як найдаўжэй не было яе.

Похожие статьи:

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Птушыны інтэрнат

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Бомжык

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Снегавічок

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Журавы

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Апошні гусляр