Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адзінота

   Гэтага бусла мы ведалі даўно. Кожнай вясной ён з сяброўкай прылятаў з выраю да свайго гнязда.
   Той вясной на буслянцы паявіўся толькі адзін бусел. Ён прывітальна заклекатаў, падправіў жыллё і пачаў чакаць. Чакалі бусліху і мы. Мінуў дзень, другі... Так і не дачакаліся,
   З таго дня бусла не пазнаць было. Падоўгу ён стаяў у задуменні на сваёй буслянцы ці на купіне ў балоце. Потым зусім да гнязда ўдзень падлятаць перастаў. Вечарам ў цемры прыляціць у буслянку, патопчацца на месцы і замрэ. А пачуе паблізу людзей – знікае. Відаць, не хоча, каб мы яго горкую адзіноту бачылі.
(96 слоў)

(Паводле В. Жушмы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця