У канцы верасня дзень пераходзіць у вечар, а потым у ноч адразу, нечакана. Няма сельскіх адвячоркаў, якія бываюць улетку. А яны чароўныя сваёй прыроднай асаблівасцю, мяккасцю адценняў бязвоблачнага неба, непаўторнасцю яго фарбаў і доўгай неўгамоннасцю людзей. Сяло поўніцца гукамі, рыканнем кароў, што просяцца ў свае двары, галасамі дзяцей, музыкай тэлевізараў, што ляціць з адкрытых вокнаў, трэскам матацыклаў.
У летнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і дабрыня людзей, іх спакой, іх добрая стомленасць, якая не заганяе ў хаты, у ложкі, а наадварот, трымае ўсіх на вуліцы: і мужчын, і жанчын, і дзяцей, і старых. Улетку сяло заціхае павольна. Слабее мужчынскі рогат, узлятае ў зорнае неба дзявочая прыпеўка, рассыпае свае гуллівыя акорды баян.
Увосень усё інакш. У хатах, у дварах, здаецца, тая ж работа, але яна не падобная да летняй. Нейкі інакшы рытм яе, не тая напоўненасць.
(137 слоў)
Паводле І. Шамякіна.
Похожие статьи:
Іван Шамякін → Сэрца на далоні. Адказы на пытанні
Іван Шамякін → Адказы на пытанні па аповесці "Гандлярка і паэт"
Биографии → Іван Шамякін
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Непаўторная вясна