Дзед расказваў:
– Было, людцы мае, так. Я па чаравіках мог даведацца, які характар у дзяўчыны. Гаворым у час сватання, жартуем, а я на чаравікі дзяўчыны паглядаю. Потым прашу зняць правы і паказаць мне. Я шавецтвам займаўся, раблю выгляд, быццам цікаўлюся фасонам. Кручу чаравік у руках, хвалю работу, а сам гляджу, што больш зношана: падэшва ці абцасікі. Калі ў чаравіку зношваецца падэшва, то гэта значыць, што дзяўчына пакорлівая. Такую можна сватаць самаму натурыстаму хлопцу. Будзе хадзіць перад мужам на дыбачках. Зношваюцца абцасікі – гэта жонка для ціхоні. Яна будзе ў сям’і верхаводзіць. Калі ж зношваюцца падэшва і абцасікі, такую можна сватаць любому. Характар у яе памяркоўны. Яна зможа і за сябе пастаяць, і ўступіць, калі трэба
(Паводле А. Пальчэўскага)
Похожие статьи:
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Дзяўчына
Пераказы, дыктанты → Дзяўчына
Пераказы, дыктанты → Характар беларусаў
Пятрусь Броўка → Пятрусь Броўка - Ах, што гэта за дзяўчына