Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шлях да навукі

   Для людзей наша Зямля яшчэ пляскатая і плавае на трох кітах. Толькі праз пятнаццаць гадоў выправіцца Магелан у сваё кругасветнае падарожжа, якое ўпершыню дакажа чалавецтву, што Зямля – шар, і будзе атрымана ўяўленне пра яе памеры...
   І вось Францішак Скарына выпраўляецца ў вялікую дарогу вучыцца.
   Запісваюць ва універсітэт на працягу ўсяго года. Таму спяшацца абавязкова да нейкай даты не трэба. Можна нават на нейкі час уладкавацца вучыць дзяцей дзе ў якой школцы, каб прызарабіць грошай, а тады рушыць далей.
   Вядома, куды весялей і надзейней пусціцца ў дарогу не аднаму, а ўдвух, утрох і большым гуртам. Але тут зноў свае выгоды і невыгоды. Бо часам, яшчэ згледзеўшы здалёк купку шкаляроў, гарадская варта зачыняе вароты, каб не ўпусціць іх у горад.
   Некаторыя шкаляры выпраўляліся ў навуку, далучыўшыся да купецкага абозу. Відаць, якраз так і дабіраўся ў Кракаў наш Францішак, сын полацкага купца.
(139 слоў)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны