Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Споведзь мёртвай ракі

   Я плыву па зямлі, я шукаю чыстай крынічкі. Дзе напіцца гаючай вады, дзе спатоліць мне смагу?
   Зямля, на якой мы жывём, круглая. І нічога, створанае на ёй, не знікае ў прорве за даляглядам. Крынічкі збіраюцца ў рачулкі, тыя жывяць вялікія рэкі, а яны плывуць у моры-акіяны, перамешваючы ўсе сустрэчныя на сваім шляху воды. Не будзе чыстай вады, калі цячэ па зямлі хоць адна мёртвая рака.
   Мая вада штодзень бывае ў вашых хатах, праходзіць праз вашы целы. І больш, чым мазутам ці нафтаю, атручваецца яна вашай бяздушнасцю. Мазут і нафта – гэта толькі яе адгалоскі. Толькі вынік горкай праўды пра тое, што няма меры вашай штодзённай празе ўзяць ад зямлі як найбольш выгод і багацця.
   Вы не думаеце пра чыстую ваду – багацце, без якога вам не выжыць. Мёртвыя рэкі не спатоляць вашай смагі, не падораць ратавальнай прахалоды. І жыцця не дадуць вам.

 

Похожие статьи:

Зялёны лісток на планеце ЗямляНаша вада

Пераказы, дыктантыСіла зямлі

Пераказы, дыктантыНаш каштоўны дар

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Каламутная вада

Янка МаўрЯнка Маўр - Сын вады