Дарогі роднай зямлі... Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць.
Вочы сівой жанчыны поўныя слёз. Яе пальцы нервова дрыжаць, праціраючы запацелае вагоннае шкло. За акном экспрэса мільгаюць гонкія сосны Асвейскага бору. Яны бягуць насустрач, спяшаюцца размінуцца з вачыма.
– Сын мой недзе пад гэтымі соснамі, – сама сабе і нам, не тоячы болю, кажа сівая жанчына.
Тахкаюць колы. Тахкаюць сэрцы. І кожны з нас адчувае вострае дакрананне да болю сівой жанчыны. І мы ўжо не толькі пасажыры, а і выпадковыя стрэчныя ў адным купэ, на адной зямлі. Так выразна пазначылася наша чалавечая роднасць.
А сосны бягуць і бягуць насустрач. Здаецца, што ніколі не скончыцца іх меднастволы бег. Гэта яны зблізілі нас, незнаёмых людзей. І ў кожным сэрцы абудзілі хвалюючы роздум пра нашу зямлю, якая і сёння раніць балючай памяццю мінулага ліхалецця, пра народ, крывіначка якога і ты.
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Шляхі-дарогі
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе
Пераказы, дыктанты → Думкі ў дарозе
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - На пыльнай дарозе
Пераказы, дыктанты → Зімовыя дарогі