Скарына глядзіць на нас праз глыбіню стагоддзяў з 1517 года. На ім – доктарская мантыя, берэт, з-пад якога выбіваюцца густыя доўгія валасы. Ён сядзіць у нізкім крэсле перад пюпітрам, трымаючы ў правай руцэ пяро, на момант як бы адарваўшыся ад кнігі, што разгорнута перад ім. Справа ад яго стаіць на падстаўцы другая кніга. З пюпітра звісае вузкі абрус з арнаментам і махрамі. На абрусе – вялікі герб, які можна ўбачыць і на іншых Скарынавых гравюрах: сонца, прыслоненае маладзіком...
Не святар, а чалавек навукі глядзіць на нас з партрэта. Гэта асветнік, які мае на мэце сваёю працаю – выданнем кніг – прынесці карысць людзям простым... І таму паабапал Скарыны розныя астранамічныя, навуковыя прылады, кнігі, пясочны гадзіннік, збан для фарбаў, свечка з рэфлектарам і як знак руплівасці – пчала. А ўнізе на чорнай табліцы зграбнаю вяззю выпісана «Доктар Францыск Скоріна».
(136 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны